Бэнэдыкт XVI сустрэўся з прадстаўнікамі супольнасці «Эмануэль» | | Друк | |
Святы Айцец |
03.02.2011 17:35 |
![]() З гэтай нагоды Пантыфік нагадаў і пра іншыя круглыя даты: 40-годдзе існавання супольнаці, 30-годдзе дзейнасці арганізацыі дапамогі развіваючымся краінам «FIDESCO» і 20-годдзе зацвярджэння статутаў Папскай рады па справах свецкіх. Членам супольнасці «Эмануэль» Папа пажадаў, каб іх юбілейная пілігрымка ў Рым паспрыяла аднаўленню і зацікаўленасці ў тым, каб надалей заставацца палкім вучнем Хрыста ў вернасці Касцёлу і яго пастырам. Кажучы пра харызму супольнасці, Святы Айцец заахвоціў яе членаў да паглыблення духоўнага жыцця праз тое, каб адводзіць у сваім жыцці належнае месца на сустрэчу з Хрыстом, Эмануэлем, Богам з намі, каб «дазволіць Яму нас перамяняць і ўчыніць, каб выспела ў нас гарачае прагненне місіі». Пантыфік падкрэсліў таксама важнасць абвяшчэння Евангелля ў сем’ях, у асяроддзях маладых людзей і інтэлектуальнай эліты. |