Папа аб памерлым арцыбіскупе Жыцінскім: адышоў да Пана выбітны пастыр | | Друк | |
Святы Айцец |
15.02.2011 14:20 |
«Апошнія дні свайго жыцця ён прысвяціў служэнню Апостальскай Сталіцы», — адзначае ў пасланні Святы Айцец. Звяртаецца таксама ўвага на інтэлектуальныя здольнасці і глыбокую духоўнасць памерлага. Удзячны арцыбіскупу Жыцінскаму за яго ўклад у жыццё Касцёла, Пантыфік запэўнівае ў сваёй малітве за іерарха. Папа ўзгадаў постаць памерлага таксама падчас нядзельнай малітвы «Анёл Панскі». «Асабліва яднаюся ў малітве з вернікамі Люблінскай архідыяцэзіі, якая асірацела пасля нечаканай смерці арцыбіскупа Юзафа Жыцінскага. Ён адышоў да Пана, здзяйсняючы служэнне паўсюднаму Касцёлу ў Апостальскай Сталіцы. Няхай радуецца ў хвале плёнам свайго жыцця і душпастырскай працы», — з такімі словамі звярнуўся Пантыфік да палякаў. |