Бэнэдыкт XVI атрымаў ранец удзельніка Сусветнага дня моладзі | Друк |
Святы Айцец
15.02.2011 16:37

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI як першы ўдзельнік Сусветнага дня моладзі, што адбудзецца ў Мадрыдзе (Іспанія) 16–21 жніўня 2011 г., атрымаў ранец, які змяшчае пакет пілігрыма. 14 лютага ў Ватыкане ранец уручыў Пантыфіку арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніо Варэла.

Ранец чырвонага колеру з белым лагатыпам Сусветнага дня моладзі ў Мадрыдзе і надпісам JMJ 2011 Madrid. У пакет пілігрыма, які ў жніўні атрымае кожны зафіксаваны ў спісах удзельнік сустрэчы, уваходзяць ружанец, кніжка пілігрыма, даведнік па Сусветнаму дню моладзі, катэхізіс з прадмовай Бэнэдыкта XVI, карта на праезд у Мадрыдзе, шапка ўдзельніка сустрэчы і веер.

 
© 2003-2024 Catholic.by