Пантыфіку падзякавалі за дапамогу Коста-Рыцы | Друк |
Святы Айцец
22.02.2011 11:34
Падзяку Святому Айцу Бэнэдыкту XVI за дапамогу, аказанную Коста-Рыцы пасля ўрагану, які адбыўся ў лістападзе 2010 г., выказаў міністр замежных спраў краіны Рэнэ Кастро.

Дыпламат падкрэсліў глыбокае значэнне дадзенага жэсту салідарнасці з ахвярамі стыхійнага бедства, якое забрала жыццё 23 чалавек.

Нагадаем, што Святы Айцец накіраваў 30 тысяч даляраў на дапамогу костарыканцам.
 
© 2003-2024 Catholic.by