Папа наведае месца гібелі італьянцаў, расстраляных фашыстамі | Друк |
Святы Айцец
24.02.2011 13:58

27 сакавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Фоссэ Адрэатынэ (Італія), дзе ў сакавіку 1944 г. фашысты расстралялі 335 італьянцаў. Карная акцыя была адказам на замах партызанаў на нямецкіх паліцэйскіх у Рыме 23 сакавіка 1944 г.

У 1965 г. месца расстрэлу наведаў папа Павел VI, а 21 сакавіка 1982 г. — Ян Павел ІІ.

Бэнэдыкта XVI запрасіла таварыства сем’яў загінуўшых за свабоду Італіі. Варта адзначыць, што сярод расстраляных былі таксама яўрэі з рымскага гета.

 
© 2003-2024 Catholic.by