Джозэтта Шыран: Святы Айцец занепакоены крызісам у Лівіі | Друк |
Святы Айцец
02.03.2011 16:18
«Бэнэдыкт XVI занепакоены крызісам у Лівіі», — сцвердзіла выканаўчы дырэктар Сусветнай харчовай праграмы Джозэтта Шыран. Сустрэча спадарыні са Святым Айцом адбылася сёння, 2 сакавіка 2011 г.

Джозэтта Шыран паінфармавала Папу аб сваёй місіі на мяжы з Лівіяй і Тунісам, дзе была відавочцам міграцыі дзясяткаў тысяч асоб. Святы Айцец выказаў занепакоенасць лёсам нявінных людзей, якія з прычыны гуманітарнага крызісу аказаліся ў «пастцы».

У сваю чаргу спадарыня Шыран падзякавала Пантыфіку за спрыянне ў аказванні дапамогі галадаючым ва ўсім свеце.

Сусветная харчовая праграма — буйнейшая ў свеце гуманітарная арганізацыя, якая штогод забяспечвае каля 4 мільёнаў тон прадуктаў харчавання. Філіялы арганізацыі знаходзяцца ў звыш 80 краінах свету.
 
© 2003-2025 Catholic.by