Святы Айцец прызначыў новага біскупа Алма-Аты | Друк |
Святы Айцец
09.03.2011 12:39
Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў іспанскага святара Хасэ Луіса Мумбьела С’ерра біскупам дыяцэзіі Найсвяцейшай Тройцы ў Алма-Аце (Казахстан). Былы ардынарый дыяцэзіі біскуп Генры Хаванец OFM падаў у адстаўку ў сувязі з дасягненнем пенсійнага ўзросту.

Дыяцэзія Найсвяцейшай Тройцы з цэнтрам у Алма-Аце ахоплівае 711 600 кв. км з насельніцтвам у 6 мільёнаў 400 тысяч чалавек, сярод якіх — 50 тысяч з’яўляюцца католікамі. У дыяцэзіі працуюць 18 святароў і 27 кансэкраваных асоб.  
 
© 2003-2025 Catholic.by