| Папа накіраваў фінансавую дапамогу ахвярам землятрусу ў Новай Зеландыі | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 09.03.2011 13:00 |
У сувязі з трагічным землятрусам у Новай Зеландыі, што адбыўся ў канцы лютага 2011 г., Святы Айцец праз пасрэдніцтва Папскай рады «Cor Unum» накіраваў пацярпелым 50 тысяч долараў.У выніку трагедыі былі разбураны каля 10 тысяч дамоў, сакральныя будынкі, у тым ліку каталіцкая і англіканская катэдры. Загінулі 166 чалавек. |