Пантыфік прыняў адстаўку вялікага магістра Рыцарскага Ордэна Святога Гроба Панскага ў Іерусаліме | Друк |
Святы Айцец
18.03.2011 17:51

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку кардынала Джона Патрыка Фолі, вялікага магістра Рыцарскага Ордэна Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме. Прычынай стала дасягненне іерархам пенсійнага ўзросту (75 год), а таксама цяжкі стан здароўя.

Заяўленне аб адстаўцы кардынал склаў 8 лютага 2011 г.

Джон Патрык Фолі нарадзіўся ў 1935 г. у Дэрбі (ЗША). Папам Янам Паўлам ІІ быў прызначаны старшынёй Папскай рады па сродках масавай камунікацыі (з 1984 па 2007 г.), у годнасць кардынала быў узведзены ў 2007 г.

 
© 2003-2025 Catholic.by