Папа сустрэўся з братам забітага пакістанскага міністра |
| Друк | |
Святы Айцец
|
06.04.2011 16:08 |
Напрыканцы сённяшняй агульнай аўдыенцыі Святы Айцец прывітаў Паўля Бхацці, брата забітага міністра па справах рэлігійных меншасцяў у Ісламабадзе. Пакістанскі дыпламат-католік быў забіты 2 сакавіка 2011 г.
Паўль Бхацці з’яўляецца спецыяльным дарадцам прэм’ер-міністра Юсуфа Разу Гілані па справах нацыянальных меншасцяў. У Рым прыбыў па запрашэнні супольнасці св. Ідзія, падчас сустрэчы якой запэўніў, што ён і ўся сям’я прабачылі забойцы брата.
У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё Паўль Бхацці адзначыў, што ў Пакістане з кожным днём павялічваецца рэлігійная дыскрымінацыя. Абавязковасць яе пераадольвання цяпер заўважаюць і ўлады краіны.
|