Бэнэдыкт XVI атрымаў экзэмпляр катэхізіса для моладзі | Друк |
Святы Айцец
13.04.2011 16:35

На заканчэнне агульнай аўдыенцыі 13 красавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў экзэмпляр катэхізіса для моладзі «YouCat»,  падрыхтаванага да Сусветнага дня моладзі, які адбудзецца ў Мадрыдзе. Прэзентацыя катэхізіса, які выйдзе на шасці мовах, прайшла ў прэс-службе Апостальскай Сталіцы.

Падчас прэзентацыі старшыня Папскай рады па справах свецкіх кардынал Станіслаў Рылка падкрэсліў значэнне «YouCat» для фармацыі веры моладзі і яе ўмацавання ў хрысціянскай традыцыі. Па словах іерарха, гэтае выданне — не замена катэхізіса, а шлях, які вядзе да яго вывучэння і паглыбленага разважання над рацыянальнымі асновамі веры. Таксама, як дадаў кардынал, «YouCat» — «дасканалы сродак евангелізацыі новых пакаленняў».


 
© 2003-2024 Catholic.by