Пантыфік падкрэслівае ролю сем’яў у адбудоўванні культуры жыцця і любові |
| Друк | |
Святы Айцец
|
14.04.2011 11:12 |
Падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 13 красавіка 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI скіраваў пасланне да ўдзельнікаў Нацыянальнай сустрэчы сем’яў, якая пройдзе ў наступныя выхадныя ў Мельбурне (Аўстралія).
Пантыфік нагадаў пра асаблівую ролю сучасных сем’яў. Менавіта яны, па словах Папы, павінны ствараць новае грамадства, адбудоўваючы культуру жыцця, любові, адзінства і стабілільнасці. На гэта Святы Айцец удзяліў сваё благаслаўленне.
Сустрэча распачнецца ў пятніцу 22 красавіка. Яе дэвізам стануць словы Бэнэдыкта XVI, які заклікае сем’і не губляць свае мары. Апостальскую Сталіцу на форуме прадставіць сакратар Папскай рады па справах сям’і біскуп Жан Лаффітэ.
|