Бэнэдыкт XVI заклікае Касцёл да малітвы за кітайскіх католікаў | Друк |
Святы Айцец
15.04.2011 11:36

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI ізноў заклікае Касцёл прысвяціць дзень 24 мая, літургічны ўспамін Маці Божай Успамогі Хрысціянаў, малітве за Касцёл у Кітаі. Дадзеная прапанова змешчана ў паведамленні Камісіі па справах Каталіцкага Касцёла ў Кітаі, пасяджэнне якой адбылося 11–13 красавіка ў Ватыкане.

У дакуменце сцвярджаецца, што Камісія па справах Каталіцкага Касцёла ў Кітаі заўважае агульны клімат дэзарыентацыі і занепакоенасці аб будучыні,  цярпенні некаторых касцёльных округаў, якія не маюць пастыраў, унутраныя падзелы, недахоп асоб і сродкаў для вырашэння нарастаючай з’явы ўрбанізацыі і абязлюджвання вёсак.

З іншага боку, камісія бачыць жывую веру, сведчанне жывога Касцёла, здольнага да плённага дыялога з грамадскай супольнасцю.

 
© 2003-2024 Catholic.by