Святы Айцец узначаліў Імшу Хрызму ў ватыканскай базыліцы | Друк |
Святы Айцец
21.04.2011 17:29

«Хрысціяне павінны паказваць свету жывога Бога, сведчыць аб Ім і да Яго весці», — адзначыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI падчас св. Імшы Хрызмы ў ватыканскай базыліцы.

У гаміліі Пантыфік сканцэнтраваўся на сімволіцы асвячонага алею, які пасля будзе выкарыстоўвацца пры ўдзяленні сакрамэнту хросту, намашчэнні хворых, а алей хрызма — пры канфірмацыі, святарскіх і біскупскіх пасвячэннях.

Пантыфік звярнуў увагу на значэнне сакрамэнтаў, у якіх бачна адзінства паміж стварэннем і адкупленнем. Сакрамэнты, па словах Папы, з’яўляюцца «выразам цялеснасці нашай веры, якая ахоплівае цела і душу чалавека».

«Чым больш з’ядноўваемся з Хрыстом, тым больш напаўняемся Яго Духам, Духам Святым», — адзначыў Папа і нагадаў, што хрысціяне «намашчаны», таму належаць да Хрыста і прымаюць удзел у Яго намашчэнні.

Святы Айцец заахвоціў душпастыраў аднавіць абяцанні, якія яны далі Хрысту ў день святарскіх пасвячэнняў.

 
© 2003-2024 Catholic.by