Святы Айцец выказаў спачуванні жыхарам Іспаніі пасля землятрусу | | Друк | |
Святы Айцец |
13.05.2011 14:59 |
У спачувальнай тэлеграме, адрасаванай ардынарыю дыяцэзіі Картагена ад імя Папы Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці кардыналам Тарчызіо Бэртонэ, адзначаецца, што Пантыфік моліцца за загінуўшых, а таксама аб Божым суцяшэнні і хрысціянскай надзеі для пацярпелых ад катаклізму. Папа заклікаў таксама да салідарнасці і братэрскай любові ў дачыненні да асобаў і сем’яў, якія знаходзяцца ў патрэбе. |