У бліжэйшую суботу, 21 мая 2011 г., папа Бэнэдыкт XVI у 13.11 па італьянскім часе выйдзе на сувязь з Міжнароднай касмічнай станцыяй. Пантыфік звернецца да 12 астранаўтаў шатла «Індэвор».
Размову Пантыфіка з астранаўтамі будзе трансліраваць Ватыканскае тэлебачанне. Убачыць яе можна будзе і на інтэрнэт-старонцы Ватыканскага радыё.