Харватыя чакае Святога Айца | Друк |
Святы Айцец
20.05.2011 13:25

У пачатку лета Святы Айцец Бэнэдыкт XVI здзейсніць 19-е пастырскае падарожжа. 4–5 чэрвеня 2011 г. Папа наведае Харватыю.

Пантыфік сустрэнецца з Прэзідэнтам краіны Іва Ёсіпавічам і прэм’ер-міністрам Ядранкам Косарам. Запланавана сустрэча з прадстаўнікамі свету палітыкі, навукі і культуры, дыпламатычным корпусам, прадстаўнікамі рэлігійных супольнасцяў, а таксама супольная малітва з моладдзю Загрэба.

5 чэрвеня Бэнэдыкт XVI узначаліць літургію ў Нацыянальны дзень харвацкіх каталіцкіх сем’яў. Увечары Папа сустрэнецца з духавенствам краіны на супольную малітву Нешпараў, а таксама скіруе да прысутных сваё слова.

 
© 2003-2025 Catholic.by