Абраны новы глава Сіра-Малабарскага Касцёла | Друк |
Святы Айцец
26.05.2011 16:44

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI зацвердзіў новага арцыбіскупа Сіра-Малабарскага Касцёла. Іерарха абраў Сінод Біскупаў дадзенага Касцёла 24 мая 2011 г.

Новаабраны арцыбіскуп архідыяцэзіі Эрнакулам-Анджамалі Джордж Аленчэры з’яўляўляецца першым главой Сіра-Малабарскіх католікаў, абраным Сінодам, а не прызначаным Святым Айцом.

Сіра-Малабарскі Касцёл з’яўляецца адным з усходнекаталіцкіх Касцёлаў. Распаўсюджаны ён пераважна ў Індыі і сярод індыйскай дыяспары. Касцёл прытрымліваецца халдэйскага літургічнага абраду, а гісторыя яго заснавання звязана з прапаведаваннем у Індыі апостала Фамы.

Колькасць вернікаў складае прыкладна 3,9 мільёны чалавек.

 
© 2003-2024 Catholic.by