Каманда Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта стала чэмпіёнам «Clericus Cup 2011» | Друк |
Святы Айцец
31.05.2011 11:43

Футбольная каманда Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта стала пераможцам на міжнародных спаборніцтвах ксяндзоў і навучэнцаў семінарый па футболе «Clericus Cup 2011».

Пасля кожнай футбольнай гульні каманды, якія прымалі ўдзел у чэмпіянаце, выходзілі на цэнтр поля і супольна маліліся.

Каталіцкая федэрацыя спорту Італіі ў ўжо пяты раз арганізавала падобныя спаборніцтвы. Сама ж ідэя правядзення «Clericus Cup» належыць Дзяржсакратару Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналу Тарчызіо Бэртонэ, які з’яўляецца гарачым прыхільнікам футбола.

Умовы гульні спаборніцтва «Clericus Cup» больш лагодныя, чым у звычайным футболе. Кожны матч трывае 30 хвілін замест 45. Да таго ж  акрамя звыклых жоўтай і чырвонай картак уведзена блакітная. Гулец, які атрымае блакітную картку, павінен правесці пяць хвілін на лаўцы запасных.

 
© 2003-2024 Catholic.by