Бэнэдыкт XVI сустрэўся з Прэзідэнтам Палестынскай аўтаноміі | Друк |
Святы Айцец
03.06.2011 16:41

Сітуацыя ў арабскіх краінах і на Блізкім Усходзе — вось галоўныя тэмы, закранутыя падчас сустрэчы Святога Айца Бэнэдыкта XVI і Прэзідэнта Палестынскай аўтаноміі Махмуда Аббаса. Сустрэча адбылася 3 чэрвеня 2011 г. у Ватыкане.

У размове пра складаную сітуацыю на Святой Зямлі асноўны націск быў зроблены на неабходнасць справядлівага і трывалага развязвання палестынска-ізраільскага канфлікту. Пры гэтым, як было падкрэслена, варта памятаць пра павагу правоў усіх, а значыць і пра выкананне законных імкненняў палестынскага народа да стварэння незалежнай краіны.

Пры гэтым Ізраіль і Палестына павінны жыць у бяспецы, у міры са сваімі суседзямі ў прызнаных міжнароднай супольнасцю межах. У такой сітуацыі — пры падтрымцы міжнароднай супольнасці, у духу супрацоўніцтва і адкрытасці на прымірэнне — у Святой Зямлі можа запанаваць мір.

Падчас аўдыенцыі закраналася таксама пытанне стану хрысціянскіх супольнасцяў на тэрыторыі Палестыны і ў цэлым на Блізкім Усходзе. Субяседнікі адзначылі іх важкі ўклад ў будаўніцтва грамадскай супольнасці.

 
© 2003-2025 Catholic.by