Пантыфік сустрэнецца з цыганамі | Друк |
Святы Айцец
08.06.2011 15:46

Каля паўтары тысячы еўрапейскіх цыган прыме на аўдыенцыі Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у суботу 11 чэрвеня 2011 г. Пілігрымка цыган у Рым прымеркавана да 150-годдзя з дня нараджэння бл. Зефірына Гімэнеса Маллы, мучаніка цыганскага паходжання, а арганізуе яе Папская рада пастырства эмігрантаў і падарожнікаў.

У свеце пражывае каля 36 мільёнаў цыган. Большасць з іх жыве ў Індыі (18 мільёнаў), а на еўрапескім кантыненце — 15 мільёнаў цыган.

 
© 2003-2025 Catholic.by