Святы Айцец сустрэўся з дырэктарам Упраўлення ААН па справах наркотыкаў і злачыннасці | | Друк | |
Святы Айцец |
08.06.2011 17:24 |
Сустрэча стала нагодай для актывізацыі існуючага супрацоўніцтва з Каталіцкім Касцёлам. На думку расійскага дыпламата, Касцёл можа адыгрываць важную ролю ў прафілактыцы злачынстваў і наркаманіі. Юрый Фядотаў сустрэўся таксама з арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту Апостальскай Сталіцы, і кардыналам Пітэрам Тарксанам, старшынёй Папскай рады «Iustitia et Pах». |