Бэнэдыкту XVI, як рыбаку людзей, падаруюць рыбак | Друк |
Святы Айцец
21.06.2011 16:12

Шэсцьдзясят залатых рыбак атрымае ў падарунак Бэнэдыкт XVI да 60-годдзя святарства. Падарунак «вялікаму рыбаку сучаснасці» і рыбаку людзей уручаць дзеці з каталіцкай арганізацыі «Piccoli Orionini».

Адбудзецца гэта 22 чэрвеня пасля агульнай аўдыенцыі. 29 чэрвеня 2011 г. споўніцца 60 гадоў са дня святарскага пасвячэння Ёзафа Ратцынгера.

 
© 2003-2025 Catholic.by