Бэнэдыкт XVI нагадаў аб асаблівай ролі Рыма ў адзінстве Касцёла | | Друк | |
Святы Айцец |
29.06.2011 16:06 |
Пантыфік таксама падзякаваў вернікам усяго свету за малітву ў яго інтэнцыі з нагоды 60-годдзя святарскага пасвячэння і выказаў удзячнасць прысутнай на сённяшніх урачыстасцях у Рыме дэлегацыі Канстанцінопальскага Патрыярхату. У разважанні Святы Айцец адзначыў, што сведчанне любові і вернасці свв. Пятра і Паўла асвячае пастыраў Касцёла на тое, каб яны вялі людзей да праўды. Папа дадаў, што да Касцёла Рыма павінны імкнуцца ўсе Касцёлы, таму што ў ім заўсёды захоўвалася апостальская традыцыя, а вера Пятра — гэта фундамент Касцёла. |