Папа ўручыў узнагароды лаўрэатам прэміі фонду імя Ёзафа Ратцынгера | Друк |
Святы Айцец
30.06.2011 17:09

30 чэрвеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI уручыў узнагароды тром першым лаўрэатам прэміі фонду імя Ёзафа Ратцынгера. Імі аказаліся тэолагі з Італіі (Манліо Сіманэцці, прафесар старажытнай хрысціянскай літаратуры), Іспаніі (прафесар дагматычнай тэалогіі кс. Алегарыё Ганзалез дэ Кардэдаль) і Германіі (эклезіёлаг кс. Максіміліян Гейм).

У сваёй прамове Папа разважаў над сутнасцю тэалогіі. Па словах Святога Айца, яна дае такія ж жыццёвыя, практычныя парады, як і псіхалогія, і сацыялогія.

«Калі вера, будучы падставай тэалогіі, не стане прадметам мыслення, то практыка, заснаваная выключна на гуманітарных навуках, будзе пазбаўлена свайго фундаменту», — адзначыў Бэнэдыкт XVI.

Урачыстасць праходзіла ў Апостальскім палацы. Лаўрэаты атрымалі дыпломы і прэміі ў 50 тыс. еўра. «Ватыканскі фонд імя Ёзафа Ратцынгера — папы Бэнэдыкта XVI» устанавіў сам Пантыфік і ахвяраваў у яго даходы ад сваёй літаратурна-тэалагічнай дзейнасці. Падтрымліваюць фонд і дабрачынцы.

 
© 2003-2025 Catholic.by