У Пантыфіка распачынаецца летні адпачынак | Друк |
Святы Айцец
05.07.2011 17:02

5 ліпеня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI выязджае на летні адпачынак, які сёлета ён правядзе ў папскай рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Адпачынак працягнецца да канца ліпеня.

На працягу ліпеня агульных аўдыенцый праводзіцца не будзе. Распачнуцца яны ў жніўні. 21 жніўня Пантыфік прыбудзе ў Мадрыд (Іспанія) на святкаванне Сусветнага дня моладзі, куды накіруюцца і беларускія католікі.

Чакаецца, што летні адпачынак Папа прысвеціць працы над трэцяй часткай кнігі «Езус з Назарэта», якая будзе ахопліваць перыяд дзяцінства Хрыста і час перад Яго публічнай дзейнасцю.

 
© 2003-2025 Catholic.by