Бэнэдыкт XVI піша энцыкліку пра веру | | Друк | |
Святы Айцец |
13.07.2011 14:22 |
Папа Бэнэдыкт XVI напісаў ужо энцыклікі пра любоў («Deus caritas est»), надзею («Spe salvi») і хрысціянскую міласэрнасць («Caritas in veritate»). Італьянскі ватыканіст Паоло Радары заўважае, што пытанне веры заўсёды было вельмі істотным у жыцці кардынала Ёзафа Ратцынгера яшчэ перад яго абраннем на Святы Пасад, тым больш, што напрацягу больш 23 гадоў ён узначальваў Кангрэгацыю веравучэння. У 1968 г. выйшлі яго аўтарства «Уводзіны да хрысціянства» — сабранне лекцый на тэму вызнання апостальскай веры, у 1985 г. — «Рапарт пра становішча веры». У гэтых і шэрагу іншых прац кардынал Ратцынгер казаў пра веру, пра веру ў сучаснасці з усімі выклікамі, якія яна ставіць перад Касцёлам. |