Візіт Бэнэдыкта XVI у Германію пройдзе пад знакам экуменізму |
| Друк | |
Святы Айцец
|
20.07.2011 17:13 |
Прэс-служба Апостальскай Сталіцы апублікавала праграму візіту папы Бэнэдыкта XVI у Германію, які адбудзецца 22–25 верасня 2011 г. Галоўнымі пунктамі афіцыйнага візіту Святога Айца на яго радзіму стануць літургіі з удзелам тысяч вернікаў, сустрэчы з палітыкамі ў Берліне, з прадстаўнікамі Евангельскіх Касцёлаў у Эрфурце, а таксама з біскупамі і вернікамі ў Фрыбургу.
Запланаваны таксама сустрэчы з прадстаўнікамі мусульманаў, яўрэяў і з праваслаўнымі. Пантыфік таксама наведае месцы, звязаныя з жыццём Марціна Лютэра.
|