Святы Айцец павіншаваў Украіну з 20-годдзем незалежнасці | | Друк | |
Святы Айцец |
24.08.2011 15:42 |
«Ад усяго сэрца віншую пілігрымаў з Украіны, якія менавіта сёння святкуюць дваццатую гадавіну незалежнасці сваёй дзяржавы, гісторыя і культура якой глыбока пазначана хрысціянскімі каштоўнасцямі! — павіншаваў Святы Айцец. — Дарагія сябры, жадаю, каб гэтая важная гадавіна абудзіла ў вас і вашых суграмадзянаў жывое імкненне заўсёды дзейнічаць у інтарэсах справядлівасці, міру і агульнага дабра». |