| Папа асудзіў тэракт у Нігерыі | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 29.08.2011 15:19 |
|
У тэлеграме Прэзідэнту Нігерыі Гудлаку Джонатану і Генеральнаму сакратару ААН Пан Гі Муну Бэнэдыкт ХVI выказаў глыбокае спачуванне, а таксама заклікаў тых, хто «выбраў смерць і насілле», абраць на сваім шляху «жыццё і дыялог». У тэлеграме Пантыфік запэўнівае аб сваіх малітвах за загінуўшых і моліцца аб сіле і мужнасці для параненых і тых, хто смуткуе з прычыны страты сваіх блізкіх. |