Прызначаны новы кіраўнік Ордэна Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме | Друк |
Святы Айцец
30.08.2011 11:26

Яшчэ ў сакавіку 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў адстаўку 75-гадовага кардынала Джона Фолі з пасады вялікага магістра Ордэна Святога Гробу Панскага ў Іерусаліме. Цяпер яго кіраўніком прызначаны арцыбіскуп Эдвін О’Браян.

Паколькі пасаду вялікага магістра ордэна павінен займаць кардынал, арцыбіскуп О’Браян пакуль што будзе мець тытул пра-вялікага магістра.

Рыцарскі Ордэн Гробу Панскага ўзнік у Іерусаліме падчас першага крыжовага паходу (1099 г.). Яго членамі першапачаткова з’яўляліся рэгулярныя канонікі, ахоўнікі Гробу Пана.

У 1847 г. рашэннем Апостальскай Сталіцы ордэн быў адроджаны як таварыства ў асноўным свецкіх асобаў. Галоўная яго мэта — падтрымка хрысціянаў Святой Зямлі, а таксама Лацінскага Патрыярхату Іерусаліма.

 
© 2003-2025 Catholic.by