Прызначаны новыя кіраўнікі ватыканскіх ведамстваў | Друк |
Святы Айцец
21.09.2011 15:15

21 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў новага старшыню Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы і кіраўніка Папскай рымскай акадэміі археалогіі.

Прэфектуру эканамічных спраў цяпер будзе ўзначальваць арцыбіскуп Джузэппэ Версальдзі, а сакратаром гэтага ведамства прызначаны кс. Анджэла Бальдэ. Прэфектура эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы — ведамства Рымскай курыі, якое кіруе фінансавымі ўкладамі і бюджэтам Ватыкана і Рыма-каталіцкага Касцёла. Зацверджана Прэфектура — 15 жніўня 1957 г.

Акадэмію археалогіі ўзначаліць Марко Буонокорэ, былы кіраўнік архіваў у Ватыканскай Апостальскай Бібліятэцы.

 
© 2003-2025 Catholic.by