Выйшла анталогія роздумаў Бэнэдыкта XVI пра міжрэлігійны дыялог |
| Друк | |
Святы Айцец
|
23.09.2011 14:18 |
Напярэдадні міжрэлігійнай сустрэчы ў Асізі, што пройдзе 27 кастрычніка
2011 г., выйшла кніга «Роздумы пра міжрэлігійны дыялог». Выданне змяшчае
думкі Святога Айца Бэнэдыкта XVI пра экуменічны дыялог.
Анталогія складзена спецыялістам у галіне старажытнай хрысціянскай літаратуры Лусіо Коко і ўяўляе сабой падборку тэкстаў Пантыфіка, прысвечаных праблемам міжрэлігійнага і міжканфесійнага дыялога на розных этапах яго развіцця.
Кніга змяшчае 60 тэкстаў, у якіх Пантыфік заклікае да супольнай барацьбы за мір, да пераадольвання ўспрыняцця рэлігійнага вучэння як крыніцы насілля і экстрэмізму, да павагі поглядаў іншых канфесій.
|