Бэнэдыкт XVI пашырыў паўнамоцтвы Трыбунала Рымскай Роты | | Друк | |
Святы Айцец |
28.09.2011 12:57 |
Як адзначаецца ў Апостальскім лісце Бэнэдыкта XVI «Quaerit semper», апублікаваным на старонках газеты «L’Osservatore Romano», Кангрэгацыя будзе займацца выключна літургічнымі пытаннямі. Таму ў кампетэнцыю Трыбунала Рымскай Роты увойдуць пытанні па справах вызвалення ад абавязкаў, звязаных з прыняццем прэзбітэрскага ці дыяканскага пасвячэння і вызвалення ад сужэнскіх абавязкаў. Гэтымі пытаннямі будзе займацца новая ўстанова, створаная пры Трыбунале Рымскай Роты. Узначальвае ведамства біскуп Антоні Станкевіч. |