Бэнэдыкт XVI вярнуўся ў Рым | Друк |
Святы Айцец
29.09.2011 10:55

Увечары 28 верасня 2011 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI развітаўся з  працаўнікамі папскай летняй рэзідэнцыі ў Кастэль Гандольфа. Тут Папа знаходзіўся з 7 ліпеня.

Выказваючы падзяку працаўнікам рэзідэнцыі, Пантыфік звярнуў увагу на тое, што ў гэтым месцы «жывецца ў пастаянным кантакце з прыродай і ў клімаце цішыні».

«Гэтыя два фактары набліжаюць нас да Бога: прырода як шэдэўр, які выйшаў з рукі Стварыцеля, і маўчанне, якое дазваляе нам думаць і разважаць над тым, што важнае ў нашым існаванні», — адзначыў Папа.

У такой атмасферы, як адзначыў Святы Айцец, лягчэй знайсці саміх сябе, слухаючы ўнутраны голас і Бога, які надае сэнс жыццю.


 
© 2003-2024 Catholic.by