Ватыкан пра лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру | | Друк | |
Святы Айцец |
10.10.2011 15:33 |
«Прызнанне іх заслугаў на сусветным узроўні з’яўляецца вельмі годнай справай, якая нямала падбадзёрыць іх саміх», — адзначыў кардынал Пітэр Тарксан, старшыня Папскай рады «Iustitita et Pax». «Я асабіста ведаў Прэзідэнта Ліберыі і магу засведчыць, што яе лідарства, яе палітычныя ініцыятывы высока ацэньваюцца ўсімі намі ў Заходняй Афрыкі», — адзначыў Ватыканскі іерарх. «Калі казаць пра другую актывістку з Ліберыі, то варта прызнаць, што яна вяла маштабную кампанію на карысць жанчын, пацярпелых ад грамадзянскай вайны, выкрадзеных, згвалтаваных ці тых, хто апынуўся ў цяжкім стане пасля заканчэння вайны, — падкрэсліў кардынал. — Менавіта яна несла суцяшэнне гэтым жанчынам, дапамагала ім ісці далей па жыцці з высока паднятай галавой. Я задаволены тым, што яе намаганні былі ацэнены. Хачу таксама ўпэўніць у маёй поўнай падтрымцы і актывістку з Емена. Я рады, што міжнародная супольнасць выказала ўдзячнасць гэтым жанчынам», — адзначыў іерарх. |