Сімпозіум на тэму новай евангелізацыі пройдзе ў Ватыкане | Друк |
Святы Айцец
12.10.2011 16:44

15–16 кастрычніка 2011 г. у Ватыкане пройдзе сімпозіум на тэму «Новыя евангелізатары для новай евангелізацыі — Божае cлова расце і распаўсюджваецца». Арганізатарам з’яўляецца Папская рада па новай евангелізацыі.

Мэта сімпозіума — пазнаёміць Святога Айца з прадстаўнікамі розных касцёльных асяродкаў, якія ўжо задзейнічаны ў новай евангелізацыі. Плануецца, што ўдзельнікі форуму будуць прымаць удзел у малітвах і разважаннях, удзельнічаць ў сустрэчах на тэму новай евангелізацыі на плошчах і ў касцёлах Рыма. Кульмінацыяй кангрэса стане сустрэча са Святым Айцом. Пантыфік выступіць з дакладам пасля канцэрта з вядомым Андрэа Бачэллі.

 
© 2003-2025 Catholic.by