Святы Айцец стварыў новую дыяцэзію ў Афрыцы | Друк |
Святы Айцец
31.10.2011 10:33

Рашэннем Святога Айца Бэнэдыкта XVI у Замбіі (Паўднёвая Афрыка) створана новая дыяцэзія з цэнтрам у горадзе Кабвэ. На яе тэрыторыі пражываюць каля мільёна чалавек, сярод якіх — 140 тысяч католікаў.

Першым ардынарыем дыяцэзіі Пантыфік прызначыў 46-гадовага кс. Клімента Муленгу SDB, дырэктара Цэнтра душпастырства моладзі архідыяцэзіі Лусакі.

 
© 2003-2024 Catholic.by