Пантыфік да сужэнцаў Эквадора: лепшая школа працы — гэта сям’я | Друк |
Святы Айцец
11.11.2011 12:15

Аб значэнні сям’і ў працоўным выхаванні і яе місіі ў Касцёле нагадаў Святы Айцец у пасланні да ўдзельнікаў ІІ Нацыянальнага кангрэса аб сям’і ў Эквадоры (Паўднёвая Амерыка). Форум праходзіць 9–12 лістапада 2011 г.

Звяртаючыся да тэмы кангрэса («Эквадорская сям’я ў працы місіі: праца і святкаванне ў служэнні асобы і супольнага дабра»), Пантыфік звярнуў увагу на тое, што «праз працу чалавек зазнае сваю суб’ектыўнасць, удзельнічаючы ў  творчым плане Бога».

Таму беспрацоўе пярэчыць годнасці чалавека. Яно не толькі стварае сітуацыю несправядлівасці і беднасці, якое часта вядзе да роспачы, злачыннасці і гвалту, але і да крызісу самасвядомасці.

«Існуе вострая небходнасць эфектыўнага забеспячэння для ўсіх доступу да годнай, сталай і добрааплачваемай працы», — адзначыў Папа.

А лепшай першай школай працы, па словах Бэнэдыкта XVI, з’яўляецца сям’я.

ІІ Нацыянальны кангрэс сям’і ў Эквадоры праходзіць у пяці гарадах краіны і з’яўляецца падрыхтоўкай да VII Сусветнай сустрэчы сем’яў у Мілане ў 2012 г.

 
© 2003-2025 Catholic.by