Святы Айцец: пытанне пра Бога сягае самай глыбіні чалавека | Друк |
Святы Айцец
25.11.2011 16:35

25 лістапада Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі пленарнай асамблеі Папскай рады па справах свецкіх, якая праходзіць у Рыме. Кангрэс прысвечаны тэме «Пытанне аб Богу сёння».

На пачатку сустрэчы Святы Айцец падзякаваў за арганізацыю Кангрэса свецкіх вернікаў Азіі ў Сеуле і Сусветных дзён моладзі ў Мадрыдзе.

Пантыфік адзначыў, што пытанне аб Богу сёння становіцца «пытаннем з пытанняў», якое сягае самай глыбіні чалавека і датычыць яго жадання праўды, шчасця і свабоды.

Мы ніколі не павінны стамляцца задаваць сабе гэтае пытанне, „пачынаць ад Бога”, каб вярнуць чалавеку поўню яго вымярэння і яго поўную годнасць», — прыводзіць словы Папы Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё.

На думку Святога Айца, свецкія вернікі пакліканы «сведчыць аб Богу ў сям’і, на працы, у палітыцы і эканоміцы». Бэнэдыкт XVI заклікаў вернікаў паглыбляць сваю веру праз пастаянны асабісты кантакт з Богам і заўсёды ставіць Яго ў цэнтр сваіх думак і спраў.

 
© 2003-2025 Catholic.by