| Пантыфік: музыка дазваляе пераадольваць межы | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 28.11.2011 11:43 |
|
Творы іспанскіх, рускіх і нямецкіх кампазітараў прагучалі ў выкананні Сімфанічнага аркестра княства Астурыі з Іспаніі. «Гэта — цуды, што здзяйсняе музыка, гэтая ўніверсальная мова, якая дазваляе нам пераадольваць усе межы і ўваходзіць у свет іншага чалавека, у свет іншага народа, культуры», — падкрэсліў Папа і дадаў, што музыка «дазваляе нават узнесці розум і сэрца да Іншага», «узнесціся ў Божы свет». |