Святы Айцец сустрэўся з удзельнікамі кангрэса душпастырства замежных студэнтаў | Друк |
Святы Айцец
05.12.2011 11:35

2 снежня 2011 года Бэнэдыкт XVI сустрэўся з удзельнікамі ІІІ Сусветнага кангрэса душпастырства міжнародных студэнтаў, арганізаванага Папскай радай пастырства эмігрантаў і падарожнікаў. Форум праходзіў на тэму «Студэнты і сустрэча культур».

Падчас сустрэчы Cвяты Айцец адзначыў, што «сёння больш, чым калі, узаемнае адкрыццё культур стварае спрыяльны грунт для дыялога асоб, зацікаўленых у пошуку сапраўднага гуманізму».

Падставай сустрэчы культур, як адзначыў Святы Айцец, павінны быць людскія і хрысціянскія асновы, універсальныя каштоўнасці.

Бэнэдыкт XVI падкрэсліў, што замежныя студэнты са сваёй інтэлектуальнай, культурнай і духоўнай фармацыяй могуць стаць будаўнікамі і стваральнікамі свету з сапраўдным чалавечым абліччам. Таму Папа заахвоціў спрыяць не толькі павышэнню іх прафесійнай кваліфікацыі, але і дапамагаць ім быць здольнымі адказваць на пытанні аб шчасці, сэнсе і поўні, якія прысутнічаюць у сэрцы чалавека.

 
© 2003-2025 Catholic.by