Кніга Бэнэдыкта XVI «Святло свету» выдадзена на арабскай мове | Друк |
Святы Айцец
06.12.2011 15:56

9 снежня 2011 года ў сталіцы Лівана Бейруце адбудзецца прэзентацыя кнігі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу» на арабскай мове. Гэты пераклад стане ўжо 28-м па ліку выданнем кнігі Пантыфіка.

Кніга-інтэрв’ю «Святло свету. Папа, Касцёл, знакі часу» ўяўляе сабой запіс размовы нямецкага журналіста і пісьменніка Пэтэра Сівалда з Бэнэдыктам XVI. Яе прэзентацыя адбылася 23 лістапада 2010 г. у Апостальскай Сталіцы.

 
© 2003-2025 Catholic.by