Украінскія калядкі ў Ватыкане | Друк |
Святы Айцец
19.12.2011 12:18

16 снежня 2011 года ў Ватыкане тысячамі агеньчыкаў заіскрылася калядная ёлка на плошчы Святога Пятра. Сёлета гэты сімвал  Божага Нараджэння быў прывезены з Украіны. Зялёную прыгажуню аздабляюць больш за дзве тысячы шкляных і драўляных цацак, вырабленых украінскімі майстрамі.

Падчас цырымоніі адкрыцця гучалі калядкі ў выкананні Львоўскай дзяржаўнай мужчынскай акадэмічнай харавой капэлы «Дударык». З экуменічнай дэлегацыяй з Украіны сустрэўся Святы Айцец Бэнэдыкт XVI.

Традыцыю ўстанаўлення святочнай ёлкі і ясляў на плошчы Святога Пятра ўвёў у 1982 г. папа Ян Павел II. Першая ёлка (у 1982 г.) прыбыла з-пад Рыма, а мінулагодняя — з Бельгіі.

 
© 2003-2025 Catholic.by