Бэнэдыкт XVI прызначыў новага старэйшага пэнітэнцыярыя | Друк |
Святы Айцец
05.01.2012 15:27

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прызначыў былога сакратара Кангрэгацыі па справах Біскупаў арыбіскупа Мануэля Мантэйра дэ Кастро старэйшым пэнітэнцыярыем. Раней гэтую пасаду займаў арцыбіскуп Фартунато Балдэллі.

Апостальская Пэнітэнцыярыя разам з Найвышэйшым Трыбуналам Апостальскай Сігнатуры і Трыбуналам Рымскай Роты з’яўляецца адным з трох трыбуналаў Рымскай Курыі, але ў адрозненні ад іх не мае судовай і адміністрацыйнай улады. Гэта ватыканскае ведамства вывучае і прымае рашэнні па справах, якія датычаць сумлення.

 
© 2003-2025 Catholic.by