Пантыфік сустрэўся з супрацоўнікамі Трыбунала Рымскай Роты | Друк |
Святы Айцец
23.01.2012 13:00

Па традыцыі ў пачатку новага года Святы Айцец Бэнэдыкт XVI сустрэўся з супрацоўнікамі Трыбунала Рымскай Роты (аднаго з трох вышэйшых судоў Апостальскай Сталіцы). Сустрэча адбылася 21 студзеня 2012 г.

Падчас аўдыенцыі Пантыфік нагадаў пра абвешчаны ім Год веры, падкрэсліўшы пры гэтым неабходнасць трактавання касцёльнага права ў кантэксце веры Касцёла, бо менавіта ў праўдах веры кананічнае права знаходзіць свае падставы і сэнс.

Як падкрэсліў Папа, сапраўдны закон неаддзельны ад справядлівасці. «Гэты прынцып, безумоўна, датычыць і кананічнага права. Яго нельга звесці толькі да адной нарматыўнай сістэмы, распрацаванай людзьмі. Яго неабходна разглядаць у рамках справядлівага парадку ў Касцёле, у якім дзейнічае вышэйшы закон», — адзначыў Бэнэдыкт XVI.


 
© 2003-2025 Catholic.by