Святы Айцец можа наведаць Ліван ужо ў гэтым годзе |
| Друк | |
Святы Айцец
|
25.01.2012 10:31 |
Хутчэй за ўсё Святы Айцец Бэнэдыкт XVI наведае Ліван ужо ў гэтым годзе. У інтэрв’ю амерыканскаму каталіцкаму тэлебачанню «EWTN» прэс-сакратар Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі SJ адзначыў, што Пантыфік выкарыстаў бы візіт для перадачы апостальскай адгартацыі па выніках Сіноду Біскупаў для Блізкага Усходу ў 2010 г.
Візіт Папы ў Ліван стаў бы першым на Блізкім Усходзе пасля так званай «арабскай вясны». Благаслаўлёны Ян Павел ІІ наведаў Ліван 15 гадоў таму (у 1997 г.).
|