Арцыбіскуп Фізікелла пра евангелізацыю ў гандлёвых цэнтрах | Друк |
Святы Айцец
03.02.2012 15:27

Гандлёвыя цэнтры могуць быць месцам новай евангелізацыі. На гэта ўказаў старшыня Папскай рады па новай евангелізацыі арцыбіскуп Рыно Фізікелла. Іерарх сам цэлебраваў літургію ў адным з такіх цэнтраў у Рыме.

На старонках ватыканскага выдання «L’Osservatore Romano» арцыбіскуп падкрэсліў, што такая ініцыятыва азначае далучэнне да працэсу новай евангелізацыі ў месцах збору разнастайных людзей. Там павінны быць і хрысціяне.

Старшыня Ватыканскага ведамства нагадаў, што дадзеная ініцыятыва ўваходзіць у так званую «місію ў метраполіях». У яе рамках падчас Вялікага посту ў 12 гарадах Еўропы адбудуцца шматлікія сустрэчы і дэбаты пад дэвізам новай евангелізацыі. У наступным годзе такіх гарадоў павінна стаць 72.

 
© 2003-2025 Catholic.by