Папа сустрэўся з гульцамі футбольнай каманды «Атлетыка Мадрыд» | Друк |
Святы Айцец
17.02.2012 10:39

У сераду, 15 лютага 2012 г., на аўдыенцыю да папы Бэнэдыкта XVI прыехалі гульцы футбольнай каманды «Атлетыка Мадрыд». Пасля агульнай аўдыенцыі Папа прывітаўся з кожным членам каманды, якіх суправаджаў арцыбіскуп Мадрыда кардынал Антоніа Марыя Роука Варэла.

Гульцы «Атлетыка Мадрыд» падарылі Папу футболку сваёй каманды і два трафеі, якія нядаўна выйгралі.

Пасля сустрэчы з Папам Луіс Пэрэ, адзін з футбалістаў, адзначыў: «Для мяне гэтая сустрэча прынесла больш, чым проста ўражанне. Гэта быў цудоўны момант. Я ніколі і ўявіць сабе не мог, што буду стаяць побач з такой важнай асобай».

Як паведаміла агенцтва Romereports.com, дадзеная сустрэча з Папам з’яўляецца трэцяй у гісторыі клуба. Папярэднія адбыліся ў 1997 і 2003 гадах. Іспанцы прыехалі ў Рым, каб згуляць з італьянскай камандай «Лацыё» ў рамках Еўрапейскай лігі.


 
© 2003-2024 Catholic.by