Бэнэдыкт XVI прыняў новых паслоў Інданэзіі і Уругвая і прызначыў свайго прадстаўніка ў Руандзе | | Друк | |
Святы Айцец |
17.02.2012 10:55 |
На чарговых прыватных аўдыенцыях Бэнэдыкт XVI прыняў 57-гадовага Будзіармана Барара, пасла Інданэзіі, і 61-гадовага Даніэля Эдгарда Рамада П’ендзібэнэ, які прадстаўляе пры Апостальскай Сталіцы Уругвай. Новапрызначаныя паслы склалі даверчыя граматы. А новым Апостальскім нунцыем у Руандзе Пантыфік прызначыў 48-гадовага італьянскага арцыбіскупа Лючыяна Руссо. |